19 студзеня Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла навучэнцаў аграрнага каледжа на хрышчэнскія чытанні “Время чудес и добра”. Бібліятэкары расказалі пра гісторыю, традыцыі і сімвалы Святога Хрышчэння, прапанавалі агляд духоўнай літаратуры, маладыя людзі пазнаёміліся з беларускім праваслаўным часопісам “Ступени”, зачытвалі ўслых урыўкі з твораў мастацкай літаратуры пра Хрышчэнне і Раство Хрыстова. Распавялі бібліятэкары і пра заняткі моладзі падчас святак. Юнакі і дзяўчаты адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў конкурсе скорагаворак, адказвалі на пытанні інтэлектуальнай гульні-віктарыны пра Хрышчэнне, узгадвалі хрышчэнскія прыкметы, а таксама паўдзельнічалі ў традыцыйнай святочнай абрадавай традыцыі святак – варажбе, але на бібліятэчны лад. У гэты святочны дзень кожны ўдзельнік атрымаў салодкі пачастунак, а самыя актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства – прызы.