21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы Навагрудская раённая бібліятэка для чытачоў аддаленых вёсак, якія абслугоўваюцца бібліобусам, падрыхтавала віншаванку “Свята роднай мовы”. Улёткі з цікавымі фактамі пра беларускую мову і творы беларускіх аўтараў прыйшліся даспадобы нашым чытачам.