/ 2 марта, 2022

1 сакавіка ў краязнаўчую студыю “Напалеон Орда. Гісторыя, захаваная  ў фарбах” у Навагрудскую раённую бібліятэку завіталі навучэнцы Навагрудскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя. Пра вядомага мастака, піяніста, педагога, літаратара і асветніка, 215-гадовага юбіляра гаварылі ў кантэксце Года гістарычнай памяці. Постаць юбіляра была прадстаўлена праз кніжную палітру і цікавыя часопісныя матэрыялы. Юнакі і дзяўчаны здзейснілі відэа-падарожжа ў музей Напалеона Орды ў Варацэвічах. Віктарына “Вызнач мастака” пазнаёміла з карцінамі вядомых беларускіх творцаў, сярод якіх  імя Орды. Пазнавальна прайшло творча-інтэллектуальнае заданне “Пытанні з канверта. Адкажы з дапамогай кнігі”.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий