12 красавіка мы ў чарговы раз святкуем Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі – дату, прымеркаваную да першага палёту чалавека ў космас. З гэтай нагоды ў Навагрудскай раённай бібліятэцы арганізавана інтэрактыўная выстава-інсталяцыя “Касмічная літаратура”. У ёй прадстаўлена шматгранная мазаіка мастацкіх, выяўленчых і навукова-папулярных выданняў, прысвечаных чароўнай і загадкавай тэме космаса: ад аўтабіяграфічных твораў касманаўтаў-ураджэнцаў Беларусі, касмічных карцін Язэпа Драздовіча да сусветных майстроў навуковай фантастыкі.
Акрамя таго, прапануем вам пазнавальны тэст “Літаратурная касмічная Адысея”.