/ 2 ноября, 2022

1 лістапада бібліятэка ладзіла інтэрактыўную праграму “Усе шляхі вядуць у Навагрудак…”, на якую запрасіла навучэнцаў Навагрудскага дзяржаўнага каледжа. Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з гісторыяй горада, прапанавалі краязнаўчыя крыніцы інфармацыі, пазнаёмілі з творамі мастацкай літаратуры, дзеі якіх датычацца Навагрудка. Навагрудскім славутасцям было прысвечана інтэлектуальнае заданне “Ключы да гісторыі” і віктарына пра цікавыя помнікі горада “Я па Навагрудку крочу!”. 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий