Штогод 3 сакавіка ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень пісьменніка. Гэта прафесійнае свята ўсіх літаратараў.
Пісьменнік — незвычайная прафесія. Па падліках у наш час у розных краінах літаратурнай працай займаюцца каля ста тысяч чалавек. Для планеты з сямю мільярдамі насельніцтва гэта дастаткова сціплая лічба. Не многія могуць сказаць, што яны асабіста знаёмыя з пісьменнікам, але пры гэтым кожны з нас увесь час сутыкаецца з вынікамі іх працы.
У апошні час з развіццём камп’ютарных тэхналогій колькасць людзей, якія чытаюць кнігі, зніжаецца. У сувязі з гэтым Сусветны дзень пісьменніка з’яўляецца добрай прычынай нагадаць аб важнасці чытання. У гэты дзень кожны з нас можа скласці спіс кніг, якія неабходна прачытаць на працягу найбліжэйшага года. Можна таксама скласці такі спіс для сваіх сяброў, родных і блізкіх.
Віншуем усіх пісьменнікаў і чытачоў з Сусветным днём пісьменніка.