/ 15 марта, 2024

15 сакавіка  навучэнцы Навагрудскага дзяржаўнага каледжа прынялі ўдзел у прававой студыі “Я — грамадзянін сваёй краіны”. Бібліятэкар расказала, што дзейная Канстытуцыя з’яўляецца пятай па ліку Канстытуцыяй Беларусі (пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года) і першай у гісторыі суверэннай рэспублікі; аб зменах, якія яна зведала з моманту прыняцця. Пазнаёміла з яе структурай і асноўнымі раздзеламі і вызначылі: найважнейшай канстытуцыйнай нормай з’яўляецца палажэнне артыкула 2, якое вызначае іерархію каштоўнасцяў у краіне. Згодна з дадзеным артыкулам чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з’яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы, даведаліся што такое прэамбула. Удзельнічалі ў інтэлектуальнай гульні «Я ведаю!», онлайн-віктарыне «Што ты ведаеш аб Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?». Падчас мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла навучэнцаў з навукова-папулярным часопісам “Беларуская думка” і тэматычнымі матэрыяламі на яго старонках.   Была падрыхтавана змястоўная кніжная выстава, прысвечаная галоўнаму дакументу нашай краіны.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий