Бібліятэкар Харосіцкай сельскай бібліятэкі запрашае дзяцей у час вясновых канікул пазнаёміцца з выставай у чамадане «Кніжны скарб». У чамадан бібліятэкар паклала самыя вядомыя, цікавыя кнігі беларускіх, рускіх і замежных пісьменнікаў, якія карысна прачытаць, альбо перачытаць у любым узросце, знайсці ў іх адказы на пытанні… Дзеці з цікавасцю слухаюць агляд прапанаванай літаратуры і бяруць кнігі, якія ім спадабаліся каб пачытаць дома.