У ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка» стартуе анлайн-праект «Кнігі з фонду: спяшайцеся прачытаць” з мэтай папулярызацыі сацыяльна-значнай літаратуры. Удзел у ім прымуць усе бібліятэкі горада і раёна.
Першая бібліятэка, якая рэкламуе, — Любчанская інтэграваная гарпасялковая. Першая ккніга, з якой яна вас знаёміць — аповесць «Шкодніцы» пісьменніцы Валянціны Быстрымовіч, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі.
#Кнігізфонду
“Шкодніцы” — шчырая, смелая і смешная аповесць. У цэнтры гісторыі – прыгоды дзвюх маладых дзяўчат Іванкі і Галкі. Вакол школьніц-шкодніц віруе жыццё, бо яны лічаць, што могуць усё… Галоўная мара дзяўчат – стаць лётчыцамі альбо капітанамі далёкага плавання. А на шляху да сваёй мары гераіні кнігі гатовы вучыцца, перамагаць і быць наперадзе ўсіх. А ці гэта збудзецца, вы даведаецеся на старонках кнігі.
Быстримович, В.Е.
Шкодницы: для детей средн. и старшего шк. возраста / Валентина Быстримович; художник Алеся Зенович. – Минск: Звязда, 2022. – 104 с.: ил.