Пятрэвіцкая сельская бібліятэка рэкламуе кнігі са свайго фонду у рамках анлайн-праекта.
Пад хэштэгам #Кнігізфонду размяшчаюцца пасты пра цікавыя кнігі. Запрашаем пазнаёміцца.
Сябры, ці ведаеце вы як клапаціцца аб навакольнам асяроддзі? Аб гэтым можна даведацца з цікавай кнігі І. А. Токаравай “Умные контейнеры, или Тим против монстра Сорму”. Чытаючы гэтую кнігу, ты пападаеш у сапраўдны фільм жахаў. Зямлю спрабуе захапіць монстар Сорму (смецце). Ён распаўсюджваецца па Зямлі, забруджвае глебу, паветра, ваду. Сорму — мутант, які складаецца з незлучаемых прадметаў і матэрыялаў. Яго можна перамагчы, калі падзяліць смецце на складнікі. Цім і яго сябры пазнаюць гэтую таямніцу і ратуюць горад ад Сорму. Ім дапамагаюць разумныя кантэйнеры – “Шкло”, “Папера”, “Пластык”.Прачытаўшы гэтую кнігу, ты навучышся берагчы навакольнае асяроддзе, падзяляць смеццевыя адходы і станеш сапраўдным эколагам!
Умные контейнеры, или Тим против монстра Сорму : [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / складальнік І.А. Токарава. ⸺ Мінск : Народная асвета, 2020. ⸺ 47 с.: іл.
Гэтае маляўнічае ілюстраванае выданне знаёміць юных чытачоў з дзіўным светам паветраплавання і авіяцыі. Чаму паветранага змея так назвалі? Калі зьявілася авіяцыя на тэрыторыі нашай краіны? Які беларускі верталёт самы вялікі? Што такое вінтакрыл? На гэтыя і многія іншыя пытанні адкажа інтэрактыўная кніга. А дзякуючы магчымасцям дапоўненай рэальнасці над яе старонкамі літаральна параць паветраныя шары і дэльтапланы, авіялайнеры і верталёты.
99 захватывающих фактов воздухоплавания и авиация: [для младшего и среднего школьного возраста] / А. Г. Мечников. -Минск : «Адукацыя и выхаванне», 2021.-48 с. : ил.