Лаўрышаўская сельская бібліятэка  рэкламуе кнігі са свайго фонду у рамках анлайн-праекта. Пад хэштэгам  #Кнігізфонду  размяшчаюцца пасты пра цікавыя кнігі. Запрашаем пазнаёміцца.

Багатая і самабытная наша Беларусь. Вялікія гарады, маленькія вёсачкі зачароўваюць сваёй непаўторнасцю. Між тым, у кожнай мясцовасці, як і ў чалавека, ёсць свая гісторыя, свая біяграфія. І ўсё гэта — старонкі гісторыі роднай краіны. Кніга “99 знакамітых мясцін Беларусі” —  гэта захапляльнае падарожжа па нашай краіне, якая адкрывае сваю непаўторную прыгажосць, прывівае любоў да свайго краю, імкнецца захаваць багатую спадчыну роднага краю, духоўную прыгажосць, цікавую гісторыю, глыбокія карані.

Кашавар, Д. В.

99 знакамітых мясцін Беларусі /Дзмітрый Кашавар, Канстанцін Шастоўскі.- Мінск: РУП “Выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”.- 2021.- 232 с. : іл.

Вы хотите быть здоровыми? Красивыми? Нравиться окружающим? Хотите прожить много лет в здравии? Всё зависит от вас. Но вы не всегда понимаете, как всего этого достичь. Вам нужна помощь в познании себя, своего организма? В книге Кошевара Д. В. вы найдёте ответы на многие вопросы: из чего состоит тело человека, как работает организм, где находится центр управления человеком, из чего состоит головной мозг, какая система защищает организм от болезней и многое другое. Интерактивная книга из серии «99 захватывающих фактов» станет для вас путеводителем в удивительный внутренний мир человека, сделает вашу жизнь ярче и интереснее.

Кошевар, Д. В.

Тело человека /Дмитрий Кошевар, Полина Тамашова.-  Минск: Адукацыя і выхаванне, 2022.- 48 с. : ил.- ( 99 захватывающих фактов).

Кніга Анатоля Бутэвіча “Расстайны пах асоту” распавядае пра першыя пачуцці падлеткаў, пра іх  адносіны да жыцця. Першае каханне, першы пацалунак, першыя радасці і расчараванні — гэта тое, што застаецца з намі недзе ў таямніцах душы, на ўсё жыццё. Без гэтых пачуццяў наша жыццё губляе свой сэнс. Аповесці і апавяданні, якія ўваходзяць у кнігу А. Бутэвіча, нібы кадры, выхапленыя фотааб’ектывам, адкрываюць нам жыццё падлеткаў з іх  летуценнямі, даюць магчымасць суперажываць галоўным героям…

Бутэвіч, А.І.

Растайны пах асоту: аповесць і апавяданні: для ст. шк. узросту/ А. І. Бутэвіч.- Мінск: Беларуская энцыклапедыя  імя Петруся Броўкі, 2021.- 136 с.: іл.- (Кніжная паліца школьніка)

Чароўная казка Кацярыны Хадасевіч-Лісавой “Сакрэты аднаго каралеўства” запрашае нас наведаць Грыбную дзяржаву і знаёміць з грыбным народам. У Грыбной дзяржаве кіпіць сваё жыццё, грыбы ўмеюць размаўляць і такія інтрыгі круцяць… Вандруючы па старонках кнігі мы пазнаём дзівосны свет прыроды, раскрываем яе таямніцы. З лёгкасцю запамінаем назвы грыбоў, іх прыналежнасць, якая вызначаецца як ядомыя, атрутныя і ўмоўна ядомыя. І яшчэ шмат якіх таямніц чакае нас на старонках кнігі, і якія адкрыюцца толькі тым, хто прачытае гэту гісторыю.

Хадасевіч-Лісавая, К.

Сакрэты аднаго каралеўства: казка: для дзяцей малодшага і сярэдняга ўзросту /Кацярына Хадасевіч-Лісавая; мастак Анастасія  Балыш.- Мінск: “Выдавецкі дом “Звязда”, 2022.- 56 с.: іл.- ( Казкі кніжнай феі).

Ах гэтыя хлапчукі: свавольнікі, гарэзы! Яны не хвілінкі не пасядзяць спакойна на адным месцы. Уладзімір Ліпскі ў сваёй аповесці-казцы “Цімох ВОХВОХ” запрашае юных чытачоў у рэальны свет жыцця хлопчыка Цімоха, ад якога аднойчы ўцёк мабільнік. Распавядае пра яго гульні і забавы, радасці і засмучэнні, пра тое, як  па-новаму адкрывае хлопчык для сябе людзей. Аповесць-казка вучыць шанаваць прыроду і яшчэ больш палюбіць братоў нашых меншых, быць сумленнымі і справядлівымі, не баяцца цяжкасцей. На старонках кнігі дзеці пазнаёмяцца з легендамі, казкамі і гульнямі.

Ліпскі, У. С.

Цімох Вохвох: аповесць-казка пра хлопчыка, ад якога аднойчы ўцёк мабільнік: для дзяцей малодшага школьнага ўзросту / Уладзімір Ліпскі; мастак Святлана Стахоўская.- Мінск: Народная асвета, 2022. —  35 с. : іл.-  (казка для вундэркіндаў)