23-25 жніўня Навагрудак, адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі, святкаваў 980-годдзе з дня першага летапіснага ўпамінання.
Навагрудская раённая бібліятэка з гэтай важнай нагоды 24 жніўня запрасіла жыхароў і гасцей горада на інтэрактыўную пляцоўку “Навагрудак – 980 старонак гісторыі”. Любімы горад-юбіляр быў прадстаўлены інтэрактыўнай кніжнай выставай. З куфэрка госці нашай пляцоўкі выбіралі ключыкі ад навагрудскай гісторыі і дазнаваліся цікавыя факты пра старажытны горад.
Дзеці і дарослыя з задавальненнем складалі пазлы з гістарычнымі малюнкамі-рэканструкцыямі, гулялі ў настольны “Рыцарскі турнір”, складалі кніжны канструктар з цмокам Чытайкай, адказвалі на “7 пытанняў пра Навагрудак” і вывучалі 7 вежаў Навагрудскага замка, фатаграфаваліся на лакацыі “Навагрудак – легендарны і любімы”.