/ 5 февраля, 2025

4 лютага ў Навагрудскую раённую бібліятэку на арт-панараму “Дзівосны пэндзаль акадэміка Хруцкага”, прысвечаную 215-годдзю з дня нараджэння беларускага мастака Івана Хруцкага, завіталі навучэнцы другога курса Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Бібліятэкар прадставіла прэзентацыю-аповед пра жыццё і дзейнасць майстара нацюрморта, партрэта і пейзажа. Юнакі і дзяўчаты прайшлі тэст “Жывапіс беларускіх мастакоў: карціны і іх аўтары” і выканалі інтэрактыўнае заданне “Каляровае кола”. Навучэнцам таксама было прапанавана выканаць творчае заданне  – скласці з прапанаваных прадметаў “жывы нацюрморт”. Падчас мерапрыемства  навучэнцы пазнаёміліся з матэрыяламі кніжнай экспазіцыі, дзе былі прадстаўленыя альбомы, даведачныя выданні, кнігі па мастацтву, а таксама сучасны беларускі часопіс “Мастацтва” і іншыя перыядычныя выданні.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий