У Рэспубліцы Беларусь 1 верасня традыцыйна адзначаюць Дзень ведаў.
1 верасня – важны дзень для ўсіх навучэнцаў, калі прынята віншаваць школьнікаў, студэнтаў, настаўнікаў і выкладчыкаў з пачаткам новага навучальнага года. Цяжка знайсці чалавека, якога бы ў гэты дзень не кранулі прыемныя ўспаміны пра першы школьны званок, першую настаўніцу. Дзень ведаў – свята, якое з’явілася яшчэ ў савецкі час і адзначаецца з 1984 года.
Віншуем тых хто ўпершыню пераступіць парог школы, і ўсіх астатніх навучэнцаў усіх навучальных устаноў і настаўнікаў!