9 верасня Навагрудская раённая бібліятэка запрасіла на інтэрактыўную праграму “Асветнікі з вялікай літары” навучэнцаў першага курса Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Бібліятэкар пазнаёміла юнакоў і дзяўчат з аглядам літаратуры “Славутыя постаці кніжнай гісторыі”. Гульня “Літаратар” дазволіла ўспомніць імёны славутых асветнікаў беларускай зямлі, адкрыла цікавыя факты пра іх.
Разгадваючы словы ў крыжаванцы “Шлях друкаванага слова”, першакурснікі ўзгадалі пра асноўныя этапы станаўлення кнігі, пра вынаходнікаў пісьменства і друку, пра многія другія цікавыя рэчы з гісторыі кнігадрукавання.
Цікавай атрымалася віктарына “Сталіцы Дня беларускага пісьменства”.
Кніжная выстава-экспазіцыя раскрыла цікавыя старонкі з гісторыі беларускага пісьменства, пазнаёміла з грунтоўнымі факсімільнымі выданнямі кніжных помнікаў Беларусі і навінкамі айчынных выдавецтваў.