/ 4 марта, 2025

Вусныя формы аповеда былі самым першым спосабам захавання чалавечых ведаў і перадаваліся яны багатай і яскравай мовай, што спрыяла лепшаму іх запамінанню. Сусветны дзень чытання ўслых дапамагае нам вярнуць гэтую традыцыю – выразна і красамоўна перадаваць інфармацыю адзін аднаму, прыгожа размаўляць і, адначасова, папулярызаваць пісьменнасць.

Карысць​ чытання​ ўслых​ цяжка​ пераацаніць,​ бо​ яно​ вучыць​ нас сістэматычна чытаць,​ адгукацца на прачытанае і творча мысліць, развівае​ памяць​ і​ ўзбагачае слоўнікавы​ запас,​ паляпшае дыкцыю​ і​ павялічвае​ ўзровень пісьменнасці.​ Вядома, што чытанне ўслых спрыяе развіццю прыгожай мовы і павышае граматнасць асобы. Але​ самае​ галоўнае​ –​ чытанне​ ўслых​ вучыць​ нас​ любіць​ кнігі!​

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий