/ 18 марта, 2020

У 2020 годдзе адзначаецца 550-годдзе здабыцця цудатворнай Жыровіцкай іконы Божай Маці і 500-годдзе з дня заснавання Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра.
Свята-Успенскі манастыр з’яўляецца галоўным праваслаўным цэнтрам у Беларусі. Архітэктурны комплекс з’яўляецца гістарычным помнікам XVII-XVIII стагоддзяў.
Манастыр у Жыровічах паўстаў пасля здабыцця цудатворнага абраза Божай маці ў XV стагоддзі, якая шануецца праваслаўнымі . Намаляваная на яшме Жыровіцкая ікона Божай Маці адна з самых шанаваных святынь у Беларусі. Цяпер на тэрыторыі Свята-Успенскага манастыра знаходзіцца Мінская духоўная семінарыя, якая з’яўляецца вышэйшай багаслоўскай навучальнай установай Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Вялікая кніжная экспазіцыя ў чытальнай зале Навагрудскай раённай бібліятэкі разглядае этапы станаўлення манастыра і дае магчымасць пазнаёміцца з яе галоўнай святыняй – апякункай Беларусі, цудадзейнай Жыровіцкай іконай Божай Маці. Яе глыбока шануюць вернікі за спрыяльную дапамогу. Энцыклапедычныя выданні, мастацкія альбомы, публікацыі перыядычнага друку разглядаюць самыя розныя пытанні гісторыі манастыра і яго храмаў. Цікавымі пададуцца і звесткі аб святых зямлі беларускай, многіх знакамітых продках, пад святой абаронай якіх таксама знаходзімся і мы.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий