/ 25 апреля, 2016

DSC02158Самымі малодшымі ўдзельнікамі адборачных этапаў раённага конкурсу чытальнікаў “Гучанне слоў жывых” сталі канкурсанты ДУА “Шчорсаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”. Ён прайшоў 14 красавіка ў рамках інфармацыйна-краязнаўчага туру “Праз бібліятэку да дабра і свету”, прысвечанага Году культуры.  Сярод прадстаўленых выстаў найбольшую цікавасць выклікалі, выкананыя ў розных тэхніках, самаробныя кнігі. З культурнай і гістарычнай спадчынай Гродзеншчыны, а таксама яе таленавітымі пісьменнікамі і паэтамі можна было пазнаёміца дзякуючы электроннаму бібліяэкскурсу “Прынямонне”, а праверыць свае веды, і даведацца пра штосьці новае, адказваючы на пытанні квэст-віктарыны “Нефармальныя славутасці”. Кожны ўдзельнік конкурса атрымаў спецыяльны бібліятэчны бонус.

DSC02026 DSC01991 DSC02054 DSC02165 DSC02152 DSC02178

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий