28 красавіка адбыўся фінал раённага конкурсу чытальнікаў “Гучанне слоў жывых”. На працягу красавіка месяца праходзілі этапы адбораў, дзе журы вызначала будучых фіналістаў. У фінале прынялі ўдзел прадстаўнікі 23 школ і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Навагрудка і Навагрудскага раёна. За перамогу змагаліся 34 канкурсанта. Атрымалася сапраўднае свята, дзе гучала паэзія, беларускае слова, у выкананні запрошаных артыстаў прагучалі песні “Слуцкія ткачыхі”, “Рэха жураўлінае”, “Рэчанька”. Перад сваім выступленнем кожны ўдзельнік даваў невялікае інтэрв’ю, адказваючы на сур’ёзныя, а іншы раз і не зусім сур’ёзныя, пытанні, адкрываючы сябе яшчэ і такім чынам. Усе ўдзельнікі атрымалі ў падарунак кнігі. Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі.
1-е месца – Храпавіцкая Дар’я (УА “Навагрудскі дзяржаўны аграрны каледж”)
2-е месца – Патук Ганна (9 кл., ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Навагрудка” )
3-е месца – Талака Дар’я (10 кл., ДУА “Любчанская сярэдняя школа”)
Спецыяльная грамата “Сімпатыі журы” – Кавалеўскі Аляксандр (11 кл., ДУА “Вераб’евіцкі ВПК дзіцячы сад-СШ”)
Спецыяльная грамата “Сімпатыі гледачоў” – Бургун Вікторыя (5 кл., ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Навагрудка”)
Лепшае выкананне аўтарскага твора – Калясінскі Аляксей (11 кл., ДУА “Уселюбскі ВПК дзіцячы сад-СШ”).
Віншуем пераможцаў!