/ 19 июня, 2019

19 чэрвеня спаўняецца 95 год з дня нараджэння Васіля Быкава – знакамітага беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча. У гэты дзень на абанеменце нашым чытачам быў прапанаваны гістарычны экскурс  “Гонар і сумленне Беларусі” па творчасці і жыцці  самага вядомага беларускага пісьменніка ў жанры ваеннай  прозы. Экскурс даў магчымасць перагарнуць старонкі  ваенных аповесцей і аўтабіяграфічнай кнігі “Доўгая дарога дадому”.

 

 

 

 

Некалькі радкоў з біяграфіі пісьменніка:

Васіль Уладзiмiравiч нарадзіўся ў 1924 годдзе ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёну Віцебскай вобласці. Пасля заканчэння васьмі класаў сярэдняй школы Васіль Быкаў паступіў у Віцебскую мастацкую вучэльню, дзе спачатку вучыўся на жывапісным аддзяленні, потым на скульптурным, аднак з прычыны адмены стыпендыяў і адсутнасці грошай вымушаны быў сысці з вучэльні і паступіць у школу прафесійнага навучання. На пачатку чэрвеня 1941 года быў накіраваны на працу ва Украіну, у горад Шостку, дзе яго і заспела вайна. На фронт Васіль Быкаў патрапіў у званні малодшага лейтэнанта ўвосень 1943-га пасля заканчэння Саратаўскай мастацкай вучэльні. У самым пачатку 1944-га быў цяжка паранены і ледзь не загінуў пад коламі фашысцкага танка. Увогуле, падчас вайны будучы пісьменнік быў тройчы паранены. Аскепак у правай руцэ застаўся на ўсё жыццё.

У 1957 годзе распачаў працу над першай ваеннай аповесцю «Апошні баец», якую праз год з вялікімі скарачэннямі надрукавала газета «Чырвоная змена». Сам Быкаў лічыў потым гэты твор няўдалым і адлік сваіх аповесцяў пачынаў з «Жураўлінага крыку», які быў напісаны ў 1959-м і прынёс яму першую шырокую вядомасць. Потым былі «Альпійская балада» (1963), «Мёртвым не баліць» (1965), «Праклятая вышыня» (1967), «Круглянскі мост» (1968), «Сотнікаў» (1969), «Абеліск» (1971), «Дажыць да світання» (1972), «Пайсці і не вярнуцца» (1978), «Кар’ер» (1985), «У тумане» (1986), «Аблава» (1988) і іншыя аповесці, прычым большая іх частка напісана ў Гродна, дзе Быкаў пражыў больш за чвэрць стагоддзя (напрыканцы 1977-га пераехаў у Мінск).

Васіля Быкава не стала 22 чэрвеня 2003 года.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий