/ 27 ноября, 2020

26 лістапада Навагрудская раённая бібліятэка запрашала чытачоў у гістарычную вандроўку “Летапісец народнага лёсу”, прысвечаную 90-годдзю з дня нараджэння пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, чыю літаратурную спадчыну справядліва называюць мастацкім летапісам беларускай гісторыі. Матэрыялы кніжнай выставы пазнаёмілі з жыццём і багатай творчай спадчынай Уладзіміра Сямёнавіча. Бібліятэкары прапаноўвалі чытачам літаратурныя агляды, рэкамендавалі празаічныя і паэтычныя творы аўтара. Інтэрактыўная літаратурная віктарына адкрыла цікавыя старонкі творчасці Уладзіміра Караткевіча.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий