/ 14 декабря, 2020

11 снежня ў ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка» адбылася сустрэча дыялогавай пляцоўкі, дзе эксперты, удзельнікі дыскусіі абмяркоўвалі самыя розныя сферы нашага жыцця — эканоміку, адукацыю, медыцыну, маладзёжную палітыку, мясцовае самакіраванне, партыйнае будаўніцтва. Была арганізавана тэматычная кніжная выстава «Культурная спадчына Беларусі».   Падрыхтаваная кніжная выстава прадставіла літаратуру пра цікавыя гістарычныя месцы рэгіёну, аб цудоўных храмах, музеях, а таксама творы пісьменнікаў і паэтаў Гродзенскай вобласці, былі прадстаўлены навінкі прававой літаратуры.

У мерапрыемстве прынялі  ўдзел мясцовыя органы ўлады: намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама Святлана Каралько, першы намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама Алена Сялевіч, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Грыц, старшыня Брольніцкага сельскага савета Святлана Макар і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Эльвіра Сарока. Удзельнікі дыялогавай пляцоўкі абмяркоўвалі пытанні выбарчай сістэмы, адказнага бацькоўства, выхавання моладзі і іншыя аспекты грамадска-палітычнага жыцця нашага рэгіёну і ў цэлым краіны.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий