Навагрудская раённая бібліятэка два дні запар, 22 і 23 снежня, ладзіла вечары прыгожай славеснасці “Сцежкамі вялікага паэта”, прысвечаныя славутаму паэту Адаму Міцкевічу. Мерапрыемства прайшло ў межах праекта “Чытанне – шлях да дасканаласці”. Бібліятэкары расказалі пра асноўныя падзеі ў жыцці і творчасці Міцкевіча, дэкламавалі вершы пра Навагрудчыну. Да чытання ўслых балады “Свіцязь” далучыліся самі студэнты. Для прагляду былі прапанаваны біяграфічныя відэаролікі пра Адама Міцкевіча і яго малую радзіму. Цікава і пазнавальна прайшла інтэрактыўная віктарына “Сакральны топас Міцкевіча”.
У чытальнай зале прадстаўлена кніжная экспазіцыя “Адамаў шлях пад вечным небам”.