/ 29 декабря, 2020

26 снежня маленькіе наведвальнікі Брольніцкай сельскай бібліятэкі здзейснілі падарожжа “Па старонках зімовых казак”. Дзеці разам з бібліятэкарам на розных станцыях свайго падарожжа сустрэліся з героямі зімовых казак і гулялі ў гульні. Па адрыўку з казкі адгадвалі, якая казка гучыць, разгадвалі загадкі пра казачных герояў і цікавыя загадкі пра любімую ўсімі дзецьмі пару года. На станцыі “Зайкава хатка” адбылася фізкультхвіліна, дзе дзеці дапамагалі зайку і пеўніку прагнаць ліску с хаткі. Дзеці з дапамогай бібліятэкара вырабілі святочныя свечкі, каб упрыгожыць навагоднюю елачку. Напрыканцы дзеці атрымалі падарунак ад бібліятэкі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий