Напярэдадні Новага года ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы цікава і весела прайшла слайд-віктарына “Навагоднія прыгоды”. Юныя чытачы з задавальненнем прынялі ўдзел у конкурсах “В гостях у сказки”, “В гостях у песни”. Яны ўспаміналі назвы казак, спаборнічалі ў адгадванні казачных герояў, разгадвалі чайнворд “Ёлачка”. Прыгадвалі словы, прапушчаныя ў навагодніх песнях. Дзецям да спадобы прыйшліся конкурсы “Азбука народной мудрости” і “Составительный”, дзе ім патрэбна было прадоўжыць прыказку пра зіму і Новы год і са слова “Снягурачка” скласці як мага больш слоў. Дзеці атрымалі святочны пераднавагодні настрой.