Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка запрасіла дзяцей са школьнага аздараўленчага лагера “Зімовы гарадок” на конкурсна-гульнёвую праграму “В гостях у Зимушки-Зимы“, дзе іх чакалі цікавыя конкурсы і гульні. Дзве каманды “Сняжынкі” і “Снегавікі” змагаліся за званне быць лепшымі. У конкурсе “Хто хутчэй і прыгажэй” дзеці выразалі сняжынкі, змагаліся за тое, хто ўспомніць больш назваў казак пра зіму. Падчас “Бліц-конкурса” патрэбна было хутка, не разважаючы, адказваць на казачныя пытанні вядучага. Усім было весела і цікава. Самыя актыўныя атрымалі прызы.