Навагрудская раённая бібліятэка прапануе чэлендж #ЧытайпраКрай. Сфатаграфуйся або запішы кароткае відэа на гістарычных месцах свайго населенага пункта, выкладвай у сацыяльныя сеткі з хэштэгам #ЧытайпраКрайChallenge.
Навагрудскія бібліятэкары абралі для чэленджу: помнік Адаму Міцкевічу, курган Бессмяротнасці, замкавую гару з вежамі Навагрудскага замка, а таксама каменную скульптуру міцкевічскага героя Конрада Валенрода.
#ЧытайпраКрай, рэкламуй гісторыка-культурныя аб’екты і літаратуру пра іх. Далучайся да Навагрудка! Расказвай усім пра славутасці і цікавыя кнігі!