/ 29 января, 2021

28 студзеня Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла біблія-шоу “Літаратурны каляндар», у якім прынялі ўдзел вучні 9 класа СШ №З.  Былі ахоплены найбольш значныя  і адметныя літаратурныя даты 2021 года, з якімі прысутных  пазнаёмілі бібліятэкары. Без ўвагі не застаўся не адзін з кніжных сезонаў года. Займальным стаў аповед пра  асобныя факты з жыцця пісьменнікаў і паэтаў-юбіляраў,  іх творчае крэда, гучалі  таксама і паэтычныя радкі. Удзельнікі  біблія-шоу мелі магчымасць праверыць веды ў пазнавальнай віктарыне па вызначэнню і суадносінах дат нараджэння пісьменнікаў-юбіляраў. Захапляльнай  стала і падрыхтаваная відэагульня  з цікавымі  заданнямі і варыянтамі адказаў на пытанні аб творах, у якіх прысутнічаюць  назвы месяцаў года. За выкананне індывідуальных і камандных літаратурных заданняў усе атрымалі прыемныя падарункі.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий