29 студзеня ў літаратурна-інтэрактыўную гасцёўню “Іван Шамякін – летапісец эпохі”, прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, завіталі вучні СШ №3 Навагрудка. Бібліятэкары расказалі аб жыццёвых і творчых старонках пісьменніка, прадставілі цікавыя факты з біяграфіі Івана Пятровіча, пазнаёмілі з выдатнымі творамі аўтара, прапанавалі да чытання кнігі з 23-томнага збору твораў юбіляра. Дзеці з цікавасцю адказвалі на пытанні віктарыны “Іван Шамякін: вядомы і невядомы”, пазнавальна гулялі ў настольную літаратурную гульню-складанку “Асоба і творчасць”, дзе патрэбна было суаднесці выяву пісьменніка і з яго творамі. Не абышлося і без сюрпрызаў – юбілейная “Шамякінская латэрэя” вызначыла сваіх пераможцаў, якія атрымалі прыгожыя нататнікі для натхнення ў вучобе і творчасці.