4 лютага ў Наваградку адбылося ўрачыстае адкрыццё 4 этапа Кубка Беларускай федэрацыі біятлону. У спаборніцтвах прымаюць удзел зборныя каманды Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей, горада Мінска, а таксама каманда Наваполацкага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву. Для юных спарсменаў і іх трэнераў былі арганізаваны экскурсіі ў міні-музеі міні-макетаў “Страчаная спадчына”, а таксама яны мелі магчымасць прымераць на сабе вобразы гараджан мінулага ў рэтра-фотаатэлье.