15 лютага да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у чытальнай зале прадстаўлена кніжная выстава “Горкая памяць Афганскай вайны”. Увазе чытачоў прадстаўлены кнігі і часопісныя публікацыі, прысвечаныя гэтай даце.
Для 150 чалавек Навагрудскага раёна вайна ў Афганістане – гэта не проста журботныя даты, а частка іх жыцця. Успомнім у гэты дзень імёны навагрудчан, якія не вярнуліся жывымі з афганскай зямлі:
Бабко Алег Аляксандравіч – вайсковец тэрміновай службы Савецкай Арміі, які 2 верасня 1984 г. загінуў пры выкананні воінскага інтэрнацыянальнага абавязку ў Рэспубліцы Афганістан і пахаваны ў горадзе Навагрудку;
Мастицкий Міхаіл Іванавіч – вайсковец тэрміновай службы Савецкай Арміі, які 29 лістапада 1984 г. загінуў пры выкананні воінскага інтэрнацыянальнага абавязку ў Рэспубліцы Афганістан і пахаваны ў вёсцы Ацмінава;
Пісарук Іван Іванавіч – вайсковец тэрміновай службы Савецкай Арміі, які 6 верасня 1987 г. загінуў пры выкананні воінскага інтэрнацыянальнага абавязку ў Рэспубліцы Афганістан і пахаваны ў вёсцы Пісарукі;
Пацалуёнак Віктар Мікалаевіч – лейтэнант Савецкай Арміі, які 12 снежня 1980 г. загінуў пры выкананні воінскага інтэрнацыянальнага абавязку ў Рэспубліцы Афганістан і пахаваны ў горадзе Навагрудку;
Радзько Іван Пятровіч – вайсковец тэрміновай службы Савецкай Арміі, які 4 ліпеня 1983 г. загінуў пры выкананні воінскага інтэрнацыянальнага абавязку ў Рэспубліцы Афганістан і пахаваны ў вёсцы Чарэшля;
Шуляк Мікалай Іванавіч – вайсковец тэрміновай службы Савецкай Арміі, які 23 мая 1987 г. загінуў пры выкананні воінскага інтэрнацыянальнага абавязку ў Рэспубліцы Афганістан і пахаваны ў вёсцы Брацянка.