Да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам у Ладзеніцкай сельскай бібліятэцы 27 лютага прайшло мерапрыемства ў форме бібліятэчнага квілта “Наркотык: ілюзія свабоды?”. На прадстаўленай выставе была прапанавана розная інфармацыя аб уплыве наркатычнага ап’янення на арганізм чалавека. На працягу дня сярод чытачоў бібліятэкі праводзілася апытанне «Наркотык: ілюзія свабоды?». Чытачы, дарослыя і дзеці, пакідалі стыкеры з адказамі ў выглядзе лапікавага поля на інфармацыйным стэндзе. Бібліятэчны квілт «Наркотык: ілюзія свабоды?» — гэта знак салідарнасці і пратэсту нашых чытачоў супраць наркотыкаў.
У Валеўскай сельскай бібліятэцы з нагоды гэтай даты прайшоў інфармацыйны ўрок пад назвай «Жыццё цудоўнае, калі ў яго ёсць будучыня». На ўроку ішла размова аб неабходнасці прафілактыкі нарказалежнасці, фарміравання здаровага ладу жыцця ў якім не будзе тытунёвага дыму і наркотыкаў.