5 сакавіка вучні 8-10 класаў Нягневіцкай сярэдней школы прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў баек “Вялікі байкапісец”, які правяла Харосіцкая сельская бібліятэка і быў прымеркаваны да 125-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы. Дзеці праявілі майстэрства ў чытанні баек, многія радкі з якіх сталі афарызмамі. Першае месца заняў вучань 8 класа Хвіневіч Аляксей, які чытаў байку “Дыпламаваны баран”. Дапоўніла мерапрыемства выстава кніг “Змагарны дух і творчае натхненне”.
Юныя чытачы Валеўскай сельскай бібліятэцы прынялі удзел у віктарыне “Ад маленства да сталасці…”. На пачатку яны паслухалі пра жыццёвы і творчы шлях К. Крапівы, жанравую рознабаковасць яго паэзіі для дзяцей: байкі, вершы і т.д. Атрымаўшы пэўныя веды, дзеці адказалі на пытанні віктарыны.