/ 12 марта, 2021

Дзень Канстытуцыі — адзін з самых значных святаў Рэспублікі Беларусь, які адзначаецца штогод 15 сакавіка. Дзеючая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 года з’яўляецца галоўным, асноўным законам дзяржавы. На яе аснове фарміруецца ўся сістэма бягучага заканадаўства, у ёй вызначаецца кампетэнцыя дзяржаўных органаў. Канстытуцыя — гэта дакумент, які адлюстроўвае асноўныя нашыя правы, свабоды і абавязкі, якія мы ўсе павінны ведаць і выконваць. У  чытальным зале Навагрудскай раённай бібліятэкі арганізавана  кніжная выстава-прагляд » Законы, па якіх мы жывем «, на якой прадстаўлены Асноўны Закон, кнігі, якія знаёмяць з цікавымі фактамі Асноўнага Закона, структурай , зместам, зменамі і дапаўненнямі ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Таксама прадстаўлена шырока новыя грамадска-палітычныя перыядычныя выданні.  Кніжная выстава дзейнічае да 31 сакавіка.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий