/ 15 марта, 2021

Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка наведала стацыянарны сацыяльны пункт у Любчы для грамадзян пажылога ўзросту. Для іх была падрыхтавана кніжная выстава “У інтарэсах народа і дзяржавы” і праведзены тэматычны агляд літаратуры. Гутарка вялася пра Канстытуцыю – асноўны Закон нашай дзяржавы: калі яна была прынята, колькі мае раздзелаў і артыкулаў. Пазнаёмілі прысутных з энцыклапедычным даведнікам “Современная Беларусь”. Больш падрабязна спыніліся на выданні “Сімвалы Беларусі”, якая прысвечаны самым значным сімвалам суверэннай Рэспублікі Беларусь. Таксама адзначылі кнігу “Традиции суверенной Беларуси“, у якую сабраны значныя і знакавыя падзеі беларускага народнага календара. Мерапрыемства прайшло сумесна з Навагрудскім тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

У гэты ж дзень, сумесна са школай, бібліятэка арганізавала і правяла актуальны дыялог “Сябруем з Законам”. У ходзе мерапрыемства вучні 6-8 класаў мелі магчымасць паўдзельнічаць у цікавай віктарыне “Мир права. Конституция Республики Беларусь”. А таксама вялі гутарку пра свае правы і абавязкі.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий