Да Дня Канстытуцыі ў Нягневіцкім яслях-садзе быў праведзены тэматычны дзень, прысвечаны Дню Канстытуцыі. У гэты дзень, бібліятэкар Харосіцкай сельскай бібліятэкі, у чарговы раз, наведала дашкольную ўстанову. Яна пазнаёміла дзяцей з цікавай кнігай «Канвенцыя аб правах дзяцей”. Падчас сустрэчы, з выкарыстаннем маляўнічых кніг, дзецям расказвалі пра нашу краіну, пра тое, што кожная незалежная дзяржава мае свае сімвалы. З дапамогай малюнкаў і дзіцячых кніжак дзецям расказалі пра тое, якія правы яны маюць.