/ 26 марта, 2021

25 сакавіка бібліятэкар Ладзеніцкай сельскай бібліятэкі правяла для вучняў 8-9 класаў Ладзеніцкай дзіцячай школы-сад інфармацыйна-пазнавальную  гадзіну  “В единстве наша сила”, якая была прымеркавана да Дня яднання народаў Расіі і Беларусі.

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі — знамянальная дата ў нашай агульнай гісторыі, яркі сімвал нашага братэрства. Дзеці разам з бібліятэкарам здзейснілі падарожжа ў гісторыю і даведаліся, што вытокі адзінства Расіі і Беларусі сыходзяць у глыбіню стагоддзяў. Рускі і беларускі народы звязваюць трывалыя вузы славянскіх традыцый. Бібліятэкар расказала дзецям  аб сённяшнім дні Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, іх дзяржаўных сімвалах, геаграфічным становішчы, стварэнні Саюзнай дзяржавы, аб узаемным супрацоўніцтве і шматгадовых сувязях дзвюх краін.

У ходзе мерапрыемства дзеці адказвалі на пытанні віктарыны, выконвалі розныя практычныя заданні, якія змаглі даказаць, што  сіла нават такога маленькага калектыва, як іх клас у адзінстве. Калі яны разам, то любое заданне ім па плячы.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий