1 красавіка Навагрудская раённая бібліятэка наведала аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН і падрыхтавала для супрацоўнікаў і пражываючых у цэнтры кніжны агляд да Дня яднання народаў Расіі і Беларусі “У адзінстве – наша сіла”. На выставе былі прадстаўлены навукова-папулярныя выданні, якія ахопліваюць гістарычныя аспекты фарміравання саюзных дзяржаў, актуальныя тэндэнцыі партнёрства і супрацоўніцтва дзвюх краін у сферах сацыяльнай абароны насельніцтва, культуры і мастацтва. Таксама серыі кніг беларускіх і расійскіх аўтараў. Бібліятэкары таксама прапанавалі мастацкую літаратуру на розны густ і папулярныя часопісы.