9 красавіка ў Навагрудскай раённай бібліятэцы стартавала акцыя “Помнить, чтобы жить…”, прысвечаная Міжнароднаму дню вызвалення вязняў канцлагераў, які ўвесь свет штогод адзначае 11 красавіка. Сваімі ўспамінамі падзяліўся непаўналетні вязень канцлагера Міхаіл Кір’янавіч Касабукін. Ён расказаў гісторыю сваёй сям’і, падзяліўся ўласнымі ўспамінамі аб пачатку вайны і ваенных дзеяннях, сведкамі якіх стаў, распавёў пра трагічныя старонкі свайго лёсу ў фашысцкім канцлагеры.
Увазе прысутных была прадстаўлена кніжная выстава з гістарычнымі кнігамі і артыкуламі ваеннай тэматыкі, дакументальныя аповесці, мастацкая літаратура і ўспаміны былых вязняў канцлагераў, якія распавядаюць пра жахі фашысцкага зняволення і гераічнай барацьбе антыфашыстаў ўсіх нацыянальнасцяў.