/ 19 апреля, 2021

Урок-перасцярога «Міфы і праўда пра алкаголь» прайшоў 17 красавіка ў Харосіцкай сельскай бібліятэцы. Яго мэта – павышэнне ўзроўню інфармаванасці падлеткаў па праблемах, звязаных з алкаголем і фарміраванне негатыўнага стаўлення да ўжывання алкаголю. Падчас мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла з гісторыяй узнікнення алкаголю, распавяла пра ўплыў алкаголю на арганізм дзяцей і падлеткаў і пра незваротныя наступствы яго ўжывання. У размове-дыялогу прысутныя разам вызначылі што з’яўляецца міфам, а што праўдай пра алкаголь і яго ўздзеянне на чалавека.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий