/ 26 апреля, 2021

Кніжная выстава «Чарнобыль. Выпрабаванне на трываласць», прымеркаваная да 35-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС прадстаўлена ў чытальнай зале Навагрудскай раённай бібліятэкі. Увазе чытачоў больш 50 асобнікаў вучэбнай, навукова-папулярнай, даведачнай, энцыклапедычнай і мастацкай літаратуры ў якой асвятляюцца розныя аспекты аварыі. Бібліятэкары  таксама раяць да чытання  творы беларускіх пісьменнікаў  пра Чарнобыльскую трагедыю.

Запрашаем наведаць бібліятэку і пазнаёміцца з кнігамі, прадстаўленымі на выставе!

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий