/ 28 апреля, 2021

У літаратурны салон «Жанчыны ў гісторыі: сёстры Бронтэ», прысвечаны 205-годдзю з дня нараджэння англійскай паэткі і раманісткі старэйшай сястры – Шарлоты, запрасілі 27 красавіка студэнтаў гандлёва-эканамічнага каледжу . Падчас мерапрыемства бібліятэкары прадставілі літаратурную творчасць знакамітых пісьменніц і іх лепшыя раманы. Гучалі вершы Шарлоты, Эмілі і Эн пад прыгожы музычны акампанемент. Дзяўчаты з захапленнем удзельнічалі ў сапраўднай салоннай гульні “Літаратурныя шарады”, дзе патрэбна было адгадваць словы звязаныя з аўтаркамі і іх кнігамі. Дзве каманды праявілі кемлівасць і вынаходлівасць. Не сумаваў і зал, які таксама прапанаваў свае словы для адгадвання. Бібліятэкары прадставілі рамантычную падборку кніг сучасных аўтараў. А напрыканцы студэнткам было прапанавана правільна вызначыць аўтарства твораў трох сясцёр. Атмасферу салона стварала кніжныя экспазіцыя   «Дзіўныя сёстры Бронтэ: жыццё і творчасць». Мерапрыемства прайшло ў рамках праекту “Чытанне – шлях да дасканаласці”

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий