Напярэдадні светлага свята Вялікадня 29 красавіка ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы з вучнямі 4 класаў прайшоў майстар-клас “Пасхальное чудо”. На мерапрыемства запрасілі педагога дадатковай адукацыі Казлову Н.В. Яна з дзецьмі рабіла велікодныя яйкі і зайцаў з падручных матэрыялаў – паперы, нітак, шарыкаў, таксама упрыгожвалі яйкі крупамі і макаронамі. Дзеці пазнаёміліся з выставай-інсталяцыяй “Радасць Вялікадня”, з велікоднымі абрадамі. Яны адказвалі на пытанні віктарыны: у які дзень перад Вялікаднем праваслаўныя веруючыя пачынаюць прыбіраць дом, пячы кулічы, фарбаваць яйкі, да якога свята па даўняй традыцыі захоўваюць рэшткі велікоднага куліча і інш.