/ 6 мая, 2021

6 мая ў Любчанскай інтэграванай гарпасялковай бібліятэцы прайшоў ваенна-патрыятычны квіз “Мы – праўнукі Перамогі”. Змагаліся дзве каманды “Нашчадкі Перамогі” і “Патрыёты”, яны павінны былі адказаць на складаныя пытанні тэматычных віктарын. Цікавымі былі віктарына на веданне ваеннай навукі і “Вайна ў лічбах”. Адказаўшы на пытанні віктарыны “Беларусь у вайне”, каманды складвалі пазлы з выявамі знакамітых помнікаў “Смага” (Брэсцкая крэпасць) і “Няскораны чалавек” (Хатынь). Дзеці паказалі добрыя веды ў віктарыне “Літаратурная”, якая вызначыла лепшых знаўцаў твораў ваеннай тэматыкі. Што цікава, у віктарыне “Усё пра танкі” нават дзяўчаты паказалі выдатныя веды. Прыцягнула ўвагу дзяцей і кніжная выстава “І памяць пра вайну нам кніга пакідае”. Бібліятэкар прэзентавала фотаальбом “На доўгую і добрую памяць…”, дзе сабраны фотаздымкі ветэранаў-землякоў. Дзецям спадабалася мерапрыемства, якое дало магчымасць праверыць свае веды па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама атрымаць новую інфармацыю.

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий