Навагрудская раённая бібліятэка прадстаўляе відэа-візітоўку інтэрактыўнай праграмы «Рэтра-падарожжа з навагрудскай гараджанкай». Маршрут падарожжа ўключае ў сябе наведванне міні-музея «Страчаная спадчына», дзе экспануецца макет Рынкавай плошчы Навагрудка 1920-1930-х гадоў, можна будзе зазірнуць у «Рэтра-фотаатэлье», дзе кожны жадаючы зможа прымераць на сябе вобразы гараджан пачатку 20 стагоддзя і зрабіць фотаздымак на памяць. Наведвальнікаў чакае займальны аповед пра жыццё даваеннага горада і яго гараджан, знаёмства з захаванымі архітэктурнымі аб’ектамі гістарычнага цэнтра Навагрудка і інтэрактыў.
Наш адрас: г. Навагрудак, вул. 1 Мая, 1. Тэл: +375159766789, +375159766480
@retro_novogrudok www.novcrb.nov-centr.of.by