/ 1 июня, 2021

27 мая ў краязнаўчую вандроўку “Шчорсаўскія скарбы” былі запрошаны студэнты гандлёва-эканамічнага каледжа. Мерапрыемства прайшло ў межах краязнаўчага-асветніцкага праекта «Навагрудчына – старонкі гісторыі», прымеркаванага да юбілейных пятых «Шчорсаўскіх чытанняў». Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з асобаю Іахіма Храптовіча і яго культурнай спадчынай. З дапамогай макетаў і фотаальбомаў расказалі пра  гісторыю стварэння і развіцця знакамітага палацава-паркавага комплексу і бібліятэкі. У літаратурным аглядзе па кніжнай выставе “Шчорсаўскія скарбы” былі раскрытыя цікавыя факты пра знакамітую сядзібу і яе гаспадароў. Інтэрактыўныя краязнаўчыя заданні пазнаёмілі з вядомымі асобамі, лёс і творчасць якіх звязаны са Шчорсамі. З цікавасцю ўдзельнікі складалі пазл-карціну мастака Эдуарда Мацюшонка з выявай шчорсаўскай сядзібы. Спецыяльная юбілейная «Шчорсаўская латарэя» вызначыла сваіх шчасліўчыкаў, якія атрымалі прыемныя падарункі.

 

Падзяліцца спасылкай:

Оставить комментарий