1 чэрвеня Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка пачала адлік мерапрыемстваў з цыклу “Кніжная вясёлка лета” і запрасіла дзяцей са школьнага аздараўленчага лагера “Цветик-семицветик“ на гульнёва-забаўляльную праграму “У нашего крыльца нет забавам конца“. Спачатку паслухалі цікавую інфармацыю аб летніх месяцах, пра тое чым кожны з іх адметны, успомнілі прыказкі і прымаўкі пра лета. Дзеці з захапленнем і азартам прымалі ўдзел у конкурсах: “Дапоўні імя казачнага героя”, “Хто хутчэй”, бліц-віктарыне “Пазнай мяне”. У рознакаляровай гульні яны адгадвалі колеры вясёлкі, у конкурсе “Цветочек” малявалі кветкі. А самай цікавай і вясёлай была “Казачная эстафета”, па умовах якой неабходны было стварыць і паказаць вобразы герояў названай казкі. Дзеці паказвалі Канька-гарбунка, Ката ў ботах, лісу Алісу і ката Базіліа, Бабу Ягу. У гэты дзень нікому не давялося сумаваць. Пераможцы ў падарунак ад бібліятэкі атрымалі кнігі.