3 чэрвеня ва Уселюбскую сельскую бібліятэку завіталі дзеці са школьнага аздараўленчага лагера “Рабінзоны”. У гэты дзень яны здзяйснялі «Незвычайныя прыгоды ў родным мястэчку». Бібліятэкар мясцовай бібліятэкі арганізавала для школьнікаў гульнявую праграму. І як вынік, дзецям у бібліятэцы вельмі спадабалася. Тут яны і малявалі, і забаўляліся з цацкамі, і надзімалі шары, і было яшчэ шмат іншых забаў. Усё атрымалася надзвычай весела, таму ўсе засталіся задаволенымі. Дзеці паабяцалі наведваць бібліятэку як мага часцей.