У рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”, бібліятэкар Харосіцкай бібліятэкі сумесна з калектывам Дома культуры 24 снежня для выхаванцаў Нягневіцкага яслі-сада правялі свята дабрыні “Цуды пад Новы год”. Дзед Мароз і Снягурка стваралі добры настрой, разам з дзецьмі вадзілі карагод вакол ёлкі, спявалі навагоднія песні, адгадвалі загадкі, дзеці расказвалі вершы, якія яны падрыхтавалі да свята. Дзеці з задавальненнем разглядалі цікавыя кнігі на навагоднюю тэматыку з выставы “Навагодні калейдаскоп”, падрыхтаванай бібліятэкарам. Сапраўдным сюрпрызам стаў падарунак, які дзеці атрымалі ад гасцей і які яны з захапленнем і цікавасцю распакоўвалі ўсе разам.