Штогод 15 сакавіка адзначаецца Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Да ўвагі чытачоў Навагрудскай раённай бібліятэкі кніжная выстава “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – падмурак дзяржаўнасці”, на якой прадстаўленыя розныя выданні Канстытуцыі і кнігі па гісторыі дзяржавы і права, а таксама актуальная інфармацыя аб уступленні ў сілу змяненняў у Асноўным Законе краіны, які беларускі народ прыняў падчас рэспубліканскага рэферэндума.